Cупрацоўнікі ДФР прыйшлі ў офіс кампаніі PandaDoc

Cупрацоўнікі ДФР прыйшлі ў офіс кампаніі PandaDoc

У кампанію PandaDoc прыйшлі прадстаўнікі Дэпартамента фінансавай разведкі Камітэта дзяржкантролю. Як паведамілі супрацоўнікі кампаніі, у некаторых ператрусы адбываюцца дома.

Яны напісалі:

"Гэта праўда, я супрацоўнік PandaDoc, мы на аддалёнцы, была рассылка не прыходзіць у офіс, таму што там "госці".

"Прывітанне! Інфармацыя верная пра PandaDoc. Сказалі ўсім, хто на офісе, сыходзіць. А тым, хто не прыйшоў, не ісці".

Стваральнікам і дырэктарам кампаніі з’яўляецца праграміст Мікіта Мікада. Ён адзін з ініцыятараў стварэння спецыяльнага фонда для дапамогі сілавікам, якія звольняцца з органаў.

Раней Мікада стаў адным з герояў Юрыя Дудзя "Як уладкаваная IT-сталіца свету".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі