Cупрацьпаветраная абарона Беларусі празявала "варожы кукурузнік”?
Частка № 48694 забяспечвае паветраную бяспеку прэзідэнту, але самалёцік, які паставіў на вушы Рэчыцкі раён, дагэтуль не знайшлі Невядомы лёгкаматорны самалёт без апазнавальных знакаў пабудзіў усё Белае Балота Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў панядзелак 24 ліпеня.
“Бачыць не бачылі, а чуць чулі. Моцны быў роў! — узгадвае прадаўшчыца з мясцовай сельскай крамы Людміла Рыгораўна. — Гэта было а шостай гадзіне раніцы. Як дэльтаплан нейкі ці што, не ведаю. Ну, была міліцыя, было людзей шмат. А знайшлі яго ці не знайшлі, не ведаю”.
Матэрыялы пра нявызначаны лятальны аб’ект з’явіліся ў дзяржаўнай прэсе.
Пілот не толькі пабудзіў вёску, але і праляцеў пад мостам цераз Дняпро. Ахоўнікі моста, перапужаўшыся НЛА, пачалі біць трывогу. Еўрарадыё выйшла на аднаго з маладых настаўнікаў вясковай школы ў Рэчыцкім раёне. Той сцвярджае, што на самалёціку “куралесіў” яго знаёмы.
Настаўнік: “Трэба маўчаць, як палонны партызан. Каб не дай Божа мужыка не падставіць. “Чувак” сам сабе зрабіў самалёт і на ім лётае, і нават прапаноўвае людзям пакатацца, паглядзець прыгажосць роднай зямлі. Ён не робіць з гэтага сакрэту, усе мясцовыя пра гэта ведаюць, многія турысты з ім каталіся, а нашыя міліцыянты не могуць яго вылічыць!”.
Настаўнік сцвярджае, што ўся раённая інтэлігенцыя ў жаху — самалёцік мясцовага жыхара пацвердзіў недзеяздольнасць беларускага войска і міліцыі.
“Грош цана нашаму войску і нашай міліцыі, якія не могуць вылічыць аднаго чалавека, які па прыколе лётае на самалёціку, — працягвае граміць праваахоўныя структуры настаўнік. — Гэта азначае, што калі да нас заўтра закінуць шпіёна, які сам сабе ў лесе збярэ самалёцік і будзе лётаць, яго не зловяць. У Мазыры, які недалёка, знаходзіцца частка супрацьпаветранай абароны. Гэтая частка, якая забяспечвае пералёты Аляксандра Лукашэнкі ў паўднёвым накірунку, якая сочыць, каб на небе раптам не з’явіліся якія-небудзь знішчальнікі”.
Тым часам гомельская міліцыя ўжо каторы дзень шукае пілота.
“У нас увесь аддзел задзейнічаны штодзённа. Самалёт быў такі невялікага памеру, такі метраў пяць даўжынёй. Крыло толькі адно — зверху. Ёсць малюнак, зроблены са слоў відавочцаў, — паведамляе інспектар па прафілактыцы Гомельскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце Аляксандр Валынскі. — Бедаў ён ніякіх не нарабіў. Можа быць, і самалёт дзесьці зарэгістраваны, і пілот з’яўляецца сябрам аэраклуба і мае дазвол на палёт. Але мы гэтага пакуль не ведаем. Можа, ён да нас зусім з іншай вобласці прыляцеў”.
Таму, хто паведаміць міліцыі інфармацыю пра пілота, абяцаюць прэмію ў адзін мільён рублёў. Але дагэтуль самалёцік не знайшлі. Выходзіць і супрацьпаветраная абарона яго празявала? Інакш міліцыя хутка знайшла б пілота.
Паводле апісанняў сведак, самалёцік падобны на лёгкаматорны “Ан-2”, пафарбаваны ў цёмна-сіні колер. Па Рэчыцкім раёне, а то і па ўсёй краіне, разыйшліся розныя чуткі і версіі наконт самалёціка. Нехта сцвярджае, што пралёт пад мостам — гэта выбрыкі іншапланетных гасцей. Нехта пярэчыць, што гэта натаўскія шпіёны збіраюць інфармацыю на выпадак вайны.
“Рэч у тым, што ў той час на палях нашага сельскагаспадарчага прадпрыемства працаваў самалёт, які хімічыў пасевы. Дык гэта сельскагаспадарчая авіяцыя працавала не адзін дзень, а каля тыдня. А пра астатняе я нічога не ведаю, — разважае старшыня Белабалоцкага сельсавета Наталля Ламака, — Прафесіянал — наўрад ці, каб ён пад мостам пралятаў. Гэта забаронена правіламі тэхнікі бяспекі і эксплуатацыі самалётаў”.
Як бы там ні было, самалёцік паставіў на калені і міліцыю і вайскоўцаў. Дарэчы, у мазырскай частцы № 48694 супрацьпаветранай абароны служыць вядомы малады апазіцыянер Франак Вячорка.
Фота labadzenka.by