ЦВК: выбары на месца памерлага дэпутата могуць правесці толькі ў 2022 годзе
Выбары на месца памерлага дэпутата Палаты прадстаўнікоў могуць правесці толькі ў 2022 годзе, распавялі sputnik.by у ЦВК Беларусі. Леанід Пісарык памёр у 63 гады. Ён выбіраўся ў Палату прадстаўнікоў па Палескай акрузе № 43.
У ЦВК адзначаюць, што ў заканадаўстве не прадугледжана канкрэтных тэрмінаў на прызначэнне выбараў у падобных выпадках. Там спасылаюцца і на тое, што выбарчыя камісіі ў нашай краіне не працуюць пастаянна, а фармуюцца толькі на час выбарчых кампаній. Таму мяркуецца, што новы дэпутат у Палату прадстаўнікоў можа быць абраны падчас выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў. А да іх яшчэ 2 гады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.