Цягнік Мінск-Адлер спыніўся, бо ў ім загарэўся цеплавоз

Цягнік Мінск-Адлер спыніўся, бо ў ім загарэўся цеплавоз

На станцыі Калядзічы каля беларускай сталіцы аварыйна спыніўся цягнік Мінск-Адлер. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Крысціна Барэйка.

Па яе словах, прычынай стала ўзгаранне цеплавоза. Паведамленне пра гэта ратавальнік  атрымалі ў 12.50. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай пажару стала ўзгаранне дызельнага рухавіка.

Агнём пашкоджаныя маторны адсек і кузаў цеплавоза. Пасажырскія вагоны адчапілі ад цеплавоза і перавялі на запасную каляіну. Пры здарэнні ніхто з пасажыраў не пацярпеў.

Прыкладна праз гадзіну на станцыю Калядзічы прыбыў цеплавоз на замену, пасля чаго цягнік працягнуў свой маршрут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі