Цярэшчанку адмовілі ў распачацці крымінальнай справы па факце яго атручвання

Цярэшчанку адмовілі ў распачацці крымінальнай справы па факце яго атручвання

Віктару Цярэшчанку адмовілі ў распачацці крымінальнай справы па факце яго атручвання маркоўным фрэшам. Як паведамляе сайт belprauda.org, канчатковы дыягназ, які паставілі лекары і які быў зафіксаваны ў пастанове пра адмову распачаць крымінальную справу — "востры ацёк Квінке, паляпшэнне". Адзначым, што згаданы ацёк — гэта паталогія, якая звычайна з'яўляецца алергічнай рэакцыяй, якая характарызуецца ацёкам слізістых абалонак, падскурнай клятчаткі і скуры на твары і шыі.

Нагадаем, раніцай 28 жніўня патэнцыйны кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Цярэшчанка і кіраўнік яго ініцыятыўнага штаба снедалі ў кавярні на вуліцы Карла Маркса ў Мінску. Раптоўна пасля некалькіх глыткоў соку ў Цярэшчанкі "пачалі свярбець вочы, а яшчэ праз 5 хвілін ён проста змяніўся з твару ― апух і збялеў". Яго забрала "хуткая", якая адвезла палітыка ў лякарню. Віктар Цярэшчанка быў упэўнены, што яго атруцілі.

Цярэшчанку адмовілі ў распачацці крымінальнай справы па факце яго атручвання

Дарэчы, ён не быў зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты, паколькі з 130 тысяч здадзеных подпісаў сапраўднымі ЦВК палічыў толькі менш за 7 тысяч.

Фота: Еўрарадыё і svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі