Цяжарную жанчыну з дзецьмі выштурхнулі з аўтобуса

Цяжарную жанчыну з дзецьмі выштурхнулі з аўтобуса

У інтэрнэце з'явілася жорсткае відэа пра канфлікт у аўтобусе ў расійскім горадзе Уладзівасток. З яго вынікае, што жанчына з дзецьмі (ці з адным дзіцёнкам) канфліктуе ў салоне з іншай пасажыркай. Пасля гэтага першую ўдзельніцу канфлікту разам з дзецьмі мужчына высадзіў з салона на прыпынку. А калі яна паспрабавала вярнуцца, выштурхнуў з аўтобуса. У каментары да відэа паведамляецца, што жанчына цяжарная.

Як паведамляе РІА "Новости", паліцыя праводзіць праверку па факце канфлікту. Аднак адзначаецца, што да іх ніхто не звяртаўся, а значыць няма пацярпелых. Цяпер высвятляюцца асобы ўдзельнікаў канфлікту, а таксама тое, ці была пасажырка цяжарнаю.

Фота: ren.tv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі