Да -24 будзе ў Беларусі ўначы 23 лютага
Зіма / pexels.com
У чацвер, 23 лютага, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі чакаюцца слабы туман, шэрань, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўднёвы ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад -4 па паўднёвым захадзе да -24 па паўночным усходзе краіны. Удзень чакаецца 0..-5, па захадзе Беларусі будзе 1-3 цяпла, па паўночным усходзе — 6-8 ніжэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.