Да беларускіх дызайнераў Honar прыйшла праверка Дзяржстандарту

Да беларускіх дызайнераў Honar прыйшла праверка Дзяржстандарту

6 траўня каля 13:00 да дызайнераў беларускай вопраткі Honar прыйшла праверка з Дзяржстандарту.

Заснавальнік кампаніі Павел Доўнар распавёў Еўрарадыё, што правяральшчыкі заняліся дакументамі кампаніі. 

"Супрацоўнікі апісваюць адзенне, па іх тэрміналогіі — адбіраюць вопротку на нейкі аналіз. Нешта правяраюць, патрабуюць паказаць то адні, то другія дакументы", — кажа Доўнар. 

Па яго словах, такая праверка прыходзіць у фірму першы раз за апошні год і будзе цягнуцца да канца месяца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі