Да брэсцкіх памежнікаў прыплылі кантрабандныя цыгарэты
Шэсць скрыняў з цыгарэтамі прыбіла да беларускага берагу Заходняга Буга. У кожным з іх было па 50 блокаў цыгарэт украінскай вытворчасці. Тавар канфіскаваны і перададзены на Брэсцкую мытню. Памежнікі спрабуюць выявіць асобаў, якія “падмачылі” сваю рэпутацыю кантрабанднамі цыгарэтамі, паведамляе тэлеканал СТВ.