Да будынка суда, дзе разглядаюць справу Карнея, прыязджалі еўрапейскія дыпламаты

Ігара Карнея судзяць у Мінскім гарадскім судзе

Ігара Карнея судзяць у Мінскім гарадскім судзе / facebook.com/EUinBelarus/

Да будынка суда, дзе разглядаюць справу Ігара Карнея, прыязджалі еўрапейскія дыпламаты, каб выказаць сваю салідарнасць з ім. Былога журналіста судзяць у Мінскім гарадскім судзе, абвінавачваюць ва ўдзеле ў "экстрэмісцкім фармаванні".

Каля суда былі дыпламаты Еўрасаюза, Аўстрыі, Нідэрландаў, Славакіі, Швецыі, Германіі, Польшчы і Вялікабрытаніі. "ЕС заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў і іх эфектыўнай рэабілітацыі", нагадвае Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза. "Абвінавачванні супраць яго несправядлівыя і маюць палітычныя матывы, — адзначае амбасада Германіі. — ...Федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі