Да мінчукоў, якія пратэстуюць супраць медцэнтра, прыехаў Ладуцька
Жыхары дома №48 па вуліцы Прытыцкага, якія паўсталі супраць будаўніцтва медцэнтра пад самымі вокнамі, дамагліся, каб да іх прыехаў кіраўнік Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. Раней яны сустракаліся з кіраўніком адміністрацыі Фрунзенскага раёна, а таксама пісалі лісты ва ўсе магчымыя інстанцыі. Жыхары незадаволеныя тым, што медцэнтр затуліць ім сонечнае святло і знішчыць адзіную ў наваколлі дзіцячую пляцоўку. А таксама баяцца, што іх дом можа абрынуцца, бо глеба тут няўстойлівая, а пад домам ідзе метро.
“Учора быў у нас Ладуцька, ― кажа жыхарка дома спадарыня Ірына, ― ну і вырашылі, што трэба рабіць дадатковае абследаванне дома і зноў правяраць глебу. На гэтую работу пойдзе прыкладна два месяцы. Народ незадаволены, шуміць, бурліць. Збіраемся звяртацца да прэзідэнта. Нават удзельнікі Вялікай айчыннай вайны – і тыя поўныя гневу. Што будзе далей, цяжка сказаць…”
Пакуль што жыхарам удалося дамагчыся, каб будоўлю прыпынілі да высвятлення дадатковых акалічнасцяў.