Да Паўла Севярынца, які знаходзіцца на Акрэсціна, не пусцілі адваката

Да Паўла Севярынца, які знаходзіцца на Акрэсціна, не пусцілі адваката

Да сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, які знаходзіцца пад адміністратыўным арыштам у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, 6 траўня не пусцілі адкавата.

Пра гэта паведаміла прэс-службе БХД маці палітыка Таццяна Севярынец. Паводле яе словаў, адвакат чакаў дазволу амаль 6 гадзін, але безвынікова.

Павел Севярынец быў затрыманы 1 траўня пасля несанкцыянаванай акцыі ў цэнтры Мінска. 2 траўня яму прысудзілі 15 сутак арышту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі