Да спісу палітвязняў дадаліся шэсць новых імёнаў

Калючы дрот

Калючы дрот / pixabay.com

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шасцярых чалавек.

Гэта Кірыл Грахоўскі, Аляксандр Якімовіч, Андрэй Марціновіч, Алена Дзмітрыева, Аляксандр Ліцкевіч, Уладзімір Машкоўскі.

Усе яны ўзятыя пад варту ці асуджаныя паводле "народнага" 342-га артыкула Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Толькі ў Машкоўскага — яшчэ паклёп на Лукашэнку ды абраза Лукашэнкі і службовай асобы.

На сёння ў Беларусі статус палітвязня маюць 1483 чалавекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі