У верасні ў Беларусі зафіксавалі не менш за 386 фактаў пераследу

У Беларусі амаль паўтары тысячы палітвязняў

У Беларусі амаль паўтары тысячы палітвязняў / novychas.online

Праваабаронцы цэнтр "Вясна" апублікаваў агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў верасні. Было зафіксавана не менш за 386 фактаў пераследу. Праваабаронцам вядома пра 339 судоў, 46 штрафаў і 79 арыштаў агулам на 945 сутак.

За верасень праваабарончая супольнасць прызнала палітзняволенымі 36 чалавек — 30 палітвязняў адбылі свой тэрмін і выйшлі на волю. На сённяшні дзень у РБ налічваецца амаль паўтары тысячы палітвязняў.

Беларускія праваабаронцы па-ранейшаму ацэньваюць сітуацыю з правамі чалавека ў нашай краіне як крытычную: "улады працягваюць ажыццяўляць рэпрэсіўную палітыку, якая ўключае адвольныя арышты, асуджэнне, катаванні і іншыя віды забароненага абыходжання ў дачыненні да пратэстоўцаў, палітычных сапернікаў рэжыму і іншадумцаў". Праваабаронцы працягваюць фіксаваць катаванні і іншыя акты жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага годнасць абыходжання. Пра тыя ж катаванні распавядаюць вызваленыя вязні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі