Да якога ўзроўню будуць зніжаць стаўку рэфінансавання?

Да якога ўзроўню будуць зніжаць стаўку рэфінансавання?

Нацбанк Беларусі з 15 лютага зніжае стаўку рэфінансавання з 17% да 16% гадавых. Апошні раз стаўку зніжалі менш за месяц таму — 18 студзеня. Да якога ўзроўню можа быць зніжаная стаўка і што на гэтае зніжэнне ўплывае, тлумачыць старшы аналітык "Альпары" Вадзім Іосуб:

"Па планах Нацбанка, якія былі сфармаваныя у канцы мінулага года, сёлета стаўка рэфінансавання павінна быць зніжаная да дыяпазону 14-16 працэнтаў. Цяпер яна ўжо 16 працэнтаў. Тэарэтычна, зыходзячы з гэтага плана, яна да канца года можа знізіцца да 14 працэнтаў".

Але гэта не значыць, што Нацбанк будзе зніжаць стаўку, нягледзячы ні на што. Ён будзе сачыць за некалькімі фактарамі і можа ўзяць паўзу. Нацбанк будзе зніжаць стаўку:

• Толькі пры зніжэнні інфляцыі.

• Пакуль ідзе прыток рублёвых дэпазітаў. Бо зніжэнне стаўкі рэфінансавання вядзе да зніжэння ставак па дэпазітах. На нейкім узроўні, загадзя нельга сказаць на якім, укладчыкі могуць згубіць інтарэс да рублёвых дэпазітаў. Як толькі насельніцтва перастане несці рублі ў банкі, Нацбанк возьме паўзу.

• Пакуль умацоўваецца рубель, стаўку будуць зніжаць. Цяпер курсы валют зніжаюцца, і гэта спрыяльная сітуацыя для зніжэння стаўкі. Але калі дынаміка зменіцца і павысіцца інтарэс да валютных укладаў, то Нацбанк можа ўзяць паўзу.

Калі па нейкіх прычынах адбудзецца рэзкі рост інфляцыі і курсаў валют, то стаўку могуць і павысіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі