Да заснавальнікаў 21veк.by пусцілі адвакатаў
Да заснавальнікаў анлайн-гіпермаркета 21veк.by дапусцілі адвакатаў, паведамляе прэс-служба кампаніі. Яны прысутнічалі на допытах, а таксама змаглі сустрэцца з затрыманымі асабіста.
Сяргей Вайніловіч, Павел Матусевіч, Іван Плюгачоў і Сяргей Стаюнічаў, як паведамляюць абаронцы, пачуваюцца добра, "настроеныя пазітыўна і прымаюць удзел у вырашэнні працоўных пытанняў". Пакуль што няма звестак ні пра статус затрыманых ні пра абвінавачанні, якія ім могуць выстаўляць.
Рахункі анлайн-гіпермаркета не заблакаваныя, усе сэрвісы працуюць у штатным рэжыме.
Як паведамлялася раней, у офіс самай буйной у Беларусі анлайн-крамы 22 чэрвеня супрацоўнікі КДБ правялі ператрус, забралі дакументы. былі затрыманыя заснавальнікі кампаніі Сяргей Вайніловіч, Павел Матусевіч, Іван Плюгачоў, а таксама начальнік падраздзялення закупак Сяргей Стаюнічаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.