Ператрус у офісе 21vek.by праводзіў КДБ, заснавальнікі кампаніі затрыманыя
Ператрус у галоўным офісе 21vek.by на праспекце Пераможцаў у Мінску праводзіў КДБ, паведамляе прэс-служба кампаніі. Раней была інфармацыя, што анлайн-гіпермаркетам зацікавіўся Дэпартамент фінансавых расследаванняў. Супрацоўнікі дзяржбяспекі праводзілі ператрус з 12:30 да 19:45, забралі дакументы. Увесь гэты час каля 250 работнікаў заставаліся без сродкаў сувязі і не маглі паведаміць пра тое, што адбываецца.
Затрыманыя ўсе трое заснавальнікаў 21vek.by: Сяргей Вайніловіч, Павел Матусевіч, Іван Плюгачоў. У якім яны статусе знаходзяцца, пакуль дакладна невядома. Паведамляецца, што кіраўніцтва кампаніі супрацоўнічае са следствам і прадастаўляе даныя, якія яго цікавяць.
"Нягледзячы ні на што, працягваем працаваць у штатным рэжыме", — кажуць у кампаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.