Дактары не будуць выдаваць бальнічныя кантактам першага і другога ўзроўняў
Праз рашэнне ўладаў не адпраўляць на самаізаляцыю кантакты людзей, якія захварэлі на COVID-19, ім не будуць даваць і лісткі непрацаздольнасці. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
Гэта значыць, што, напрыклад, калі хтосьці ў сям'і захварэў на каранавірус, іншыя будуць вымушаныя далей хадзіць на працу, на вучобу і г.д.
Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні Саўмін сваёй пастановай адмяніў неабходнасць самаізаляцыі для кантактаў першага і другога ўзроўняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.