Дар'я Домрачава расказала, чаму праваліла чэмпіянат свету ў Канціялахці

“Ну што ж зрабіць. Шчасце не ў медалях. Расчараванне? Вядома, ёсць. З медалём на шыі была б у больш пазітыўным настроі. Але не толькі ў гэтым чэмпіянаце заключаецца жыццё. І я працягваю любіць біятлон. Не менш, чым да стартаў у Канціялахці”, — расказала Дар’я Домрачава ў размове з выданнем “Спартыўная панарама”.

Домрачава расказала таксама, што ў апошняй гонцы чэмпіяната свету, мас-старце, у якім яна заняла 4 месца, былі праблемы з лыжамі. Яны “прыкметна збавілі ў слізгаценні”. Біятланістка таксама назвала мінулы чэмпіянат самым складаным у яе кар’еры: “Наогул відавочна, што гэтыя дні ў Канціялахці даліся мне няпроста. Цяжкі чэмпіянат. Можа, самы цяжкі ў сталай кар'еры. Змагалася, як звычайна, з усіх сіл, але іх хапіла на тое, на што хапіла”.

На чэмпіянаце свету па біятлоне ў фінскім Канціялахці беларуская зборная не заваявала ніводнага медаля. Тым не менш Дар’я Домрачава працягвае лідзіраваць у агульным заліку Кубка свету. Апошні яго этап пачнецца 19 сакавіка ў расійскім Ханты-Мансійску.

Фота eurosport.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі