Дар'я Домрачава ў бліжэйшы час зоймецца сёрфінгам

"Хочацца адпачыць. Зараз адпачынак. Паеду ў цёплыя краі і займуся сёрфінгам. Ужо займалася ім у Інданезіі. Люблю актыўны адпачынак", — перадае БЕЛТА словы біятланісткі. Дарэчы, Домрачава таксама захапляецца сноўбордам.



Алімпійская чэмпіёнка паведаміла, што любіць і маляваць, аднак не мае вольнага часу, каб заняцца ўлюбёнай справай: "У мяне стаіць засохлы набор фарбаў і пэндзлі, я да яго ніяк не дабяруся".



Домрачава паведаміла, што ў вольны ад трэніровак час любіць гуляць, сустракацца з блізкімі, вывучаць англійскую мову.



Фота — sports.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі