Дашкевіч у турме захварэў на грып і моцны кашаль

"Я тут добра:) Са здароўем былі трошку праблемы - грып, пэўна, ды тыдні два ўжо такі кашаль, што, здавалася, выплюну лёгкія, але зараз ужо палягчэй. Мяне тут вадзілі на здымак па туберкулёзу другі раз, але, здаецца, усё нармальна", - напісаў Дашкевіч.

Хвароба паспрыяла таму, што Змітру Дашкевічу нарэшце аддалі лекі, якія яму дасылалі родныя некалькі тыдняў таму, і якія яму раней адмаўляліся перадаць, паведамляе прэс-служба Маладога Фронту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі