Дашкевіча і Лобава перавялі на "Валадарку"

Як паведамілі супрацоўнікі турмы, старшыню "Маладога Фронту" Змітра Дашкевіча і мінскага каардынатара Эдуарда Лобава перавялі ў СІЗА №1 ўвечары 2 сакавіка.

Маладафронтаўцаў вінавацяць у нападзе і збіцці кулакамі і металічнымі абцугамі двух выпадковах мінакоў. Крымінальны кодэкс прадугледжвае за такія дзеянні зняволенне на тэрмін ад 3-х да 8-мі год.

"Малады Фронт" і праваабаронцы заяўляюць пра палітычную падаплёку гэтай крымінальнай справы, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Фота: newsby.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі