Давід Вілья падпісаў трохгадовы кантракт з "Чэлсі"

Афіцыйная заява на гэты конт чакаецца ў суботу, адзначае "Прессбол".


Адзначым, што Давіду Вілья 31 год. Яго зорны час прыпадае на 2005-2010 гады, калі ён выступаў за "Валенсію". А вось у "Барселоне" ў яго не ўсё атрымлівалася, да таго ж футбаліста пераследавалі траўмы.


Таксама адзначым, што партугальскі трэнер Жазэ Маўрынью падпісаў чатырохгадовы кантракт з лонданскім "Чэлсі". Афіцыйная інфармацыя з'явіцца пазней.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі