Давыдзька: Чаму партрэты Лукашэнкі не неслі на Дзень Волі?

Давыдзька: Чаму партрэты Лукашэнкі не неслі на Дзень Волі?

Кіраўнік “Белай Русі” Генадзь Давыдзька папракнуў удзельнікаў святкавання Дня Волі ў тым, што яны не прынеслі на святкаванне партрэтаў Аляксандра Лукашэнкі. Давыдзька мяркуе, што мара аб незалежнасці здзейснілася дзякуючы цяперашняму кіраўніку краіны. Пра гэта ён заявіў у эфіры праграмы “Клуб рэдактараў” на канале “Беларусь 1”.

“Вось скажыце, ці маю я рацыю? Сто гадоў мары. Мары пра незалежнасць краіны. Мара здзейснілася. Наша краіна незалежная, суверэнная. Дзякуючы чаму? Тым летуценнікам? Ну, яны дэкларавалі. Дзякуючы сучаснай уладзе, дзякуючы Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку, — цытуе Давыдзьку “Наша Ніва”. — Дык што ж вы, святкуючы стагоддзе мары, не неслі партрэты прэзідэнта? Які рэальна, абапіраючыся на значна большую частку народа, гэтую незалежнасць заваяваў і працуе”.

Давыдзька назваў гэта парадоксам, які ніхто не хоча заўважаць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі