Дэпутат Дзярждумы прапанаваў Беларусі адмовіцца ад удзелу ў зімовай Алімпіядзе

Дэпутат Дзярждумы прапанаваў Беларусі адмовіцца ад удзелу ў зімовай Алімпіядзе

Дэпутат Дзярждумы Расіі Віталь Мілонаў выступіў з нечаканай прапановай. Ён лічыць, што нацыянальныя алімпійскія камітэты краін БРІКС (Бразіліі, Індыі, Кітая і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі), а таксама Беларусі, Казахстана і Кыргызстана маглі б адмовіцца ад удзелу ў Алімпіядзе-2018 на знак салідарнасці з Расіяй.

"Прапаную вам прадэманстраваць салідарнасць з нашай краінай і ўстрымацца ад удзелу ў Гульнях у знак салідарнасці, калі ўдзел расійскай зборнай будзе немагчымым", — цытуе by.tribuna.com словы расійскага палітыка.

На думку Мілонава, Міжнародны Алімпійскі камітэт цкуе Расію з палітычных прычынаў. 

Як вядома, напярэдадні МАК адхіліў Расію ад удзелу ў зімовай Алімпіядзе-2018. Расійскія спартоўцы, не замяшаныя ў допінг-скандалы, маюць права прыняць удзел у Гульнях пад алімпійскім сцягам і алімпійскім гімнам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі