Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў галасуюць пад "Да Элізы" Бетховена
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў — ніжэйшай палаты беларускага парламента — галасуюць пад "Да Элізы" Бетховена. Класічны твор уключаецца на 10 секунд, пакуль народныя абраннікі націскаюць на кнопкі.
Напрыклад, так выглядала (а дакладней, гучала) галасаванне па папраўках у закон "Аб абароне правоў спажыўцоў", якія дэпутаты прынялі ў першым чытанні 26 чэрвеня:
Не дзіва, што пад такую спакойную музыку ў Палаце прадстаўнікоў пануе парадак і адзінства. За праект закона прагаласавала 105 дэпутатаў.