Дэталі другога рэактара Беларускай АЭС вязуць праз Гомель

Дэталі другога рэактара Беларускай АЭС вязуць праз Гомель

Раніцай 20 ліпеня жыхары Гомеля сфатаграфавалі на вуліцах горада аўтамабіль з прычэпам, які перавозіць буйны груз. Дэталь, што ляжыць на прычэпе, па знешнім выглядзе падобная да прывада сістэмы ўпраўлення і абароны (прывад СУА) — прылады, пры дапамозе якой ажыццяўляецца рэгуляванне магутнасці рэактара атамнай электрастанцыі.

Мяркуючы па ўсім, прывад прызначаны для другога энергаблок Беларускай АЭС. Яго плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2020 годзе.

Дэталі другога рэактара Беларускай АЭС вязуць праз Гомель
Фота са старонкі Алега Ямеліна ў "ВКонтакте"

Раней буйныя дэталі для Беларускай АЭС перавозілі чыгункай. З гэтым звязаны непрыемны інцыдэнт: корпус рэактара БелАЭС ударыўся аб слуп, на ім застаўся заўважны след. У дакументах было сказана, што адбыўся "дотык металічнага транспартнага кажуха, што ахоўвае бурт апорны корпуса рэактара, з полай жалезабетоннай апорай кантактнай сеткі":

Дэталі другога рэактара Беларускай АЭС вязуць праз Гомель
Фота: dsae.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі