Для беларускі, якую згвалтавалі ў Варшаве, сабралі каля 90 тысяч долараў

Беларуска, пацярпелая ад згвалтавання ў цэнтры Варшавы, цяпер знаходзіцца ў лякарні

Беларуска, пацярпелая ад згвалтавання ў цэнтры Варшавы, цяпер знаходзіцца ў лякарні / pomagam.pl

За дзень на лячэнне 25-гадовай беларускі Лізы, якую згвалціў і спрабаваў задушыць нападнік у Варшаве, сабралі ўжо каля 90 тысяч долараў.

Агулам на лячэнне беларускі плануюць сабраць 800 тысяч злотых (прыкладна 201 тысяча долараў). Па стане на 18:20 28 лютага пералічылі больш за 350 тысяч злотых (крыху менш за 90 тысяч долараў). Дабрачынны збор працягваецца.

Дзяўчыну ў крытычным стане пасля нападу даставілі ў лякарню. Яна перабывае ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.

Хлопец Лізы Даніла ў абвестцы пра збор сродкаў адзначыў, што яна не працавала афіцыйна, таму не мае медыцынскай страхоўкі: "На жаль, лекары даюць несуцяшальны прагноз, і, верагодна, спатрэбіцца вельмі доўгая рэабілітацыя... Зыходзячы з гэтага, прашу фінансавай падтрымкі, каб была магчымасць аператыўна выконваць усе-усё, што патрабуецца для выратавання маёй каханай".

Як распавядала Еўрарадыё, у ноч з суботы на нядзелю на дзяўчыну ў цэнтры Варшавы напаў мужчына. Пагражаючы нажом, ён згвалтаваў яе і спрабаваў задушцыь. Падазраванага затрымалі ў той жа дзень. Яму выставілі падазрэнне ў замаху на забойства, спалучанае з згвалтаваннем і разбоем, і арыштавалі на тры месяцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі