Для гродзенскіх ветэранаў узнавілі атмасферу вайны (фота)

Разам з пераапранутымі ў ваенную форму студэнтамі і школьнікамі вязні канцлагераў і работнікі тылу спявалі ваенныя песні і танцавалі пад музыку тых часоў.



Спецыяльная мультымедыйная прэзентацыя і тэатралізаванае прадстаўленне "Як пачыналася вайна" ўзнавілі хронікі і атмасферу вайны і Дня Перамогі. Гвардзейскія стужкі, бутэрброды з салам, фота Гродзеншчыны 1941-1944 гадоў, ваенныя экспанаты і касцюмы — усё нагадвала удзельнікам пра вайну і Дзень Перамогі.



Падчас свята гучалі аўдыёзапісы з фондаў гродзенскай бібліятэкі імя Карскага: галасы знакамітага дыктара Левітана, зварот маршала Жукава да Дня Перамогі.



Як распавёў кіраўнік праекта "Жывая гісторыя" Сяргей Іваноў, акцыя задуманая і для таго, каб паказаць моладзі, што значыць вайна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі