Для рэпетыцыяў і параду ў Мінску абмяжуюць паркоўку ў цэнтры (схема)

На некаторых вуліцах Мінска ў ноч на 4 траўня будзе забароненая паркоўка аўтатранспарту. Гэта звязана з правядзеннем рэпетыцый ваеннага параду, інфармуе БЕЛТА.

Паркоўка аўтатранспарту па пр. Машэрава ад пр. Незалежнасці да вул. Ціміразева, у тым ліку на прыдарожных паркоўках, будзе забароненая з 22-й гадзіны 3 траўня да 6-й гадзіны 4 траўня. Таксама ў гэты час будзе забаронена паркаваць аўтамабілі па вул. Гвардзейскай, Тарханава, Амуратарскай, па вул. Ігнаценкі ад вул. Грыбаедава да прасп. Пераможцаў і па вул. Грыбаедава ад вул. Рэпіна да вул. Ціміразева.

Таксама паркоўка будзе забароненая з 22-й гадзіны 5 траўня да 6-й гадзіны 6 траўня на тых самых вуліцах.

8 траўня з 22-й гадзіны і да заканчэння свята паркоўка будзе забароненая па прасп. Машэрава ад прасп. Незалежнасці да вул. Ціміразева, у тым ліку на прыдарожных паркоўках, а таксама па вул. Гвардзейскай, Тарханава, Амуратарскай, па вул. Ігнаценкі ад вул. Грыбаедава да пр. Пераможцаў і па вул. Грыбаедава ад вул. Рэпіна да вул. Ціміразева, а таксама па вул. Камуністычнай ад вул. Чырвонай да вул. Кісялёва.

Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі