Да +30 градусаў: якім надвор'ем пачнецца наступны тыдзень?

Лета

Лета / pixabay

Трыццаціградусная спякота прыйдзе ў Беларусь на наступным тыдні, абяцаюць сіноптыкі Гідраметцэнтра.

У панядзелак, 27 траўня, будзе воблачна, але горача. Па поўначы пройдуць кароткія дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёва-ўсходні, усходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8..+14°С, месцамі на поўдні Беларусі начныя тэмпературы ўпадуць нават да + 5..+ 7°С. Удзень будзе горача: +24..+30°С.

У аўторак, 28 траўня, зноў пераменная воблачнасць і трохі навальніцы. Вецер умераны, але пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10..+ 16 °С, максімальная днём + 23..+30°С.

У сераду, 29 траўня, усё тое ж самае. Ноччу і раніцай месцамі па краіне будзе згушчацца слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10..+ 16°С, максімальная днём + 23..+30°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі