“Добра працаваў толькі швейцар”. Як замежнікі святкавалі Новы год у Беларусі

“Добра працаваў толькі швейцар”. Як замежнікі святкавалі Новы год у Беларусі

Адзін з сэрвісаў рэзервацыі гатэляў, booking.com, дазваляе гасцям пакідаць водгукі пра свой удалы альбо не вельмі адпачынак. Еўрарадыё выбрала некаторыя незадаволеныя допісы пра адпачынак замежнікаў у мінскіх гатэлях падчас навагодніх святаў. Для поўнай праўды адзначым, што пазітыўных таксама хапае, але яны ў асноўным датычацца “чысціні” ў нумарах і значна менш цікавыя за іншыя.

 

Гатэль “Вікторыя”

Ірына з Расіі, 6 студзеня: “Дарагая і не вельмі добрая кухня”.

Жакард з Турцыі, 3 студзеня: “Мінус — гэта супрацоўнікі, абсалютна. Яны не ўсміхаюцца наогул і ў асноўным груба паводзяцца, на жаль. Праца — гэта катаванне для іх. Падчас свята нават дворнікі былі ў кантакце з кліентамі, гаварылі пра нешта, але не супрацоўнікі гатэля. Напрыклад, у нас былі праблемы з ручнікамі. Іх ручнікі як драўляныя, паверце мне. Мы не змаглі атрымаць другі вялікі ручнік замест гэтага. І я не забуду персанал у спа таксама. Я нідзе не бачыў такога сварлівага персаналу ў гатэлі… Плюс — размяшчэнне гатэля недалёка ад цэнтра. І чыста, але калідоры пахнуць цыгарэтамі...”

 

“Прэзідэнт-гатэль”

Томс, Латвія, 29 снежня: “Кошт сняданку… 30 долараў за сняданак — гэта занадта”.

Крысціна, Расія, 9 студзеня: “Мы мелі аплачаны сняданак, і сняданак мог быць лепшым. Не хапала ежы, асабліва калі было шмат людзей. Такія стравы, як аўсянка (кашы) скончыліся адразу, а супрацоўнікі не дадавалі іх. Відавочна, не прыгатавалі дастаткова…”

“Добра працаваў толькі швейцар”. Як замежнікі святкавалі Новы год у Беларусі

Гатэль “Беларусь”

Джон, Вялікабрытанія, 22 снежня: “Не маглі прынесці каву ў нумар… Але нумар быў чысты”.

 

Гатэль “Планета”

Дэйвідас, Літва, 29 снежня: “Немагчымае абслугоўванне падчас сняданку. Але пакой чысты, камфортны ложак”.

Адказ адміністрацыі гатэля Дэйвідасу: “Дарагі Дэйвідас! Мы вельмі выбачаемся за нязручнасці, якія вам прычынілі. І мы спадзяемся ізноў убачыць вас у гатэлі “Планета”, мы ўпэўненыя, што абслугоўванне будзе лепшым!”.

 

Гатэль “Юбілейны”

Екацярына, Фінляндыя, 9 студзеня: “Персанал гатэля абсалютна негасцінны, на рэцэпцыі сустрэлі нас у вельмі непрыемнай манеры, замянілі нам пакой (замест двух асобных спальных месцаў мы атрымалі адзін двухспальны ложак). Пакаёўка, якая прыбірала наш пакой, заходзіла некалькі разоў нават без груку ў дзверы і прапаноўвала свае паслугі. Таксама мы хацелі нумар, дзе не кураць, але атрымалі яго на паверсе, дзе курылі, усё было з пахам тытуню. Я не рэкамендую гэты гатэль… Добра магу ацаніць толькі працу швейцара”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі