Доктар Сірэнка, які аддаў пабітага Някляева КДБ, стаў намеснікам Шапіры

Кіраўнік Упраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама Віктар Сірэнка ў аўторак быў прызначаны намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама. Сірэнка атрымаў вядомасць у ноч з 19 на 20 снежня 2010 года, калі быў галоўным урачом Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску. Менавіта сюды прывезлі збітага нападнікамі кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева.

Спачатку дыягназ Някляева быў такім: закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, гематомы левай арбіты, удары мяккіх тканак. Аднак ужо праз некалькі гадзін жонцы Някляева Віктар Сірэнка асабіста выдаў даведку, у якой было пазначана, што ў Някляева былі толькі сляды ад удараў. Неўзабаве супрацоўнікі спецслужбаў вынеслі Някляева ў будынка і ён апынуўся ў "амерыканцы" (у следчым ізалятары КДБ).

Пасля гэтай гісторыі кар’ера Сірэнкі рэзка пайшла ўгару. Ужо ў траўні 2011 года ён становіцца кіраўніком камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама. У траўні 2014-га займае пасаду кіраўніка Упраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама. Сёння, 27 студзеня 2015 года, Віктар Сірэнка прызначаны намеснікам кіраўніка Мінаблвыканкама Сямёна Шапіры.

У спісе неўяздных на тэрыторыю краін-удзельніц Еўрасаюза Віктар Сірэнка знаходзіцца са студзеня 2011 года.

Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі