Доктара і "Чалавека года Віцебшчыны" паўторна арыштавалі на 15 сутак
Аляксандр Ганчароў
Загадчыка аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай абласной бальніцы Аляксандра Ганчарова зноў арыштавалі на 15 сутак. Такое рашэнне вынес суддзя мясцовага райсуда Уладзімір Царыкаў. Пра гэта стала вядома праваабаронцам. Доктара з 25-гадовым стажам і "Чалавека года Віцебшчыны" другі раз судзілі за распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў.
Першы суд адбыўся ў сярэдзіне кастрычніка. Тады Ганчарова таксама абвінавацілі ў рэпостах "экстрэмісцкіх" публікацый і арыштавалі на першыя 15 сутак. Праваабаронцы нагадваюць, што званне "Чалавек года Віцебшчыны" Ганчароў атрымаў у 2014 годзе, а ў 2020-м годзе яму ўручылі падзяку ад Лукашэнкі за ўклад у барацьбу з COVID-19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.