Домрачава паўдзельнічае ў масстарце, Скардзіна не будзе ўдзельнічаць
Заключная жаночая гонка Кубка свету на апошнім этапе ў нарвежскім Халменколене пройдзе ў нядзелю. Пачатак а 15-й гадзіне паводле беларускага часу.
Дар'я Домрачава выйдзе на трасу пад трэцім нумарам. Яшчэ адна беларуская біятланістка Надзея Скардзіна была заяўленая пад 13-м нумарам, але пазней стала вядома, што яна не будзе ўдзельнічаць у спаборніцтвах. Прычына пакуль невядомая. "Прессбол" нагадвае, што Скардзіна ўчора прапусціла гонку пераследу.
Домрачава не прэтэндуе на Вялікі крыштальны глобус, за яго пазмагаюцца нарвежка Тора Бергер і фінка Кайса Мякарайнен. Беларуска можа выйграць Малы крыштальны глобус у масстарце, дзе яна лідыруе з 108 баламі. У Бергер і Мякарайнен 94 ачкі.
Фота — AFP