Дональд Трамп прагаласаваў на прэзідэнцкіх выбарах (відэа)

Дональд Трамп прагаласаваў на прэзідэнцкіх выбарах (відэа)

Дональд Трамп прагаласаваў на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. Адбылося гэта на адным з выбарчых участкаў Нью-Ёрка. Кандыдат у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі галасаваў разам са сваёй жонкай, сказаў сваім выбаршчыкам, што "ўсё добра". Дарэчы, каля выбарчага ўчастка хапала праціўнікаў Трампа, якія выкрыквалі непрыемныя для яго лозунгі.

Як вядома, у амерыканскіх СМІ паведамляецца, што ў апытаннях перавагу ў 3% мае кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан. Дональд Трамп сёння сказаў, што не верыць вынікам апытанняў, якія агучваюцца. Ён лічыць, што іх проста выдумалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі