Дональд Туск сышоў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра Польшчы

Дональд Туск падаў заяву пасля сустрэчы ў Савеце нацыянальнай бяспекі. Дакумент пададзены на імя прэзідэнта краіны Браніслава Камароўскага. Чакаецца, што ён прыме адстаўку прэм'ера ў чацвер, паведамляе Polska Agencja Prasowa

Паводле польскай Канстытуцыі, адстаўка прэм'ер-міністра цягне за сабой адстаўку ўсяго ўрада. На прызначэнне новага прэм'ера павінна пайсці два тыдні. 

Сам Туск паабяцаў, што перш за ўсё вывучыць англійскую мову, якую ён практычна не ведае. 

Фота — dpa

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі