Донар падрабляў даведкі пра заробак, каб атрымліваць большую кампенсацыю
Донар з Оршы падрабляў даведкі пра заробак, каб атрымліваць большую кампенсацыю, паведамляе прэс-служба МУС. 55-гадовы мужчына здаваў кроў у бальніцы ў Мінску і паказваў дакументы, згодна з якімі яго даход за дзень складаў больш за 400 рублёў! Донары ў Беларусі могуць атрымліваць грашовую кампенсацыю за той дзень, калі здаюць кроў, а наступны дзень — выходны. Такім чынам прадпрымальны аршанец незаконна зарабіў за год каля 5 тысяч рублёў.
У дачыненні мужчыны распачалі крымінальную справу за махлярства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.