"Дрэнны прыклад для дзяцей": МУС — пра выхад пратэстоўцаў на праезную частку

Акцыя пратэсту ў Мінску / Еўрарадыё​
Акцыя пратэсту ў Мінску / Еўрарадыё​

Блакаванне дарог і масавыя выхады на праезную частку павышаюць аварыйнасць на дарогах і папулярызуюць прававы нігілізм, гаворыцца ў Тэлеграм-канале прэс-сакратара МУС Вольгі Чамаданавай.

"Бацькі! Вы з'яўляецеся прыкладам для сваіх дзяцей. Як вы думаеце: ці будзе дзіця чакаць зялёнага святла і шукаць зебру, каб перайсці дарогу, калі яго бацькі ігнаруюць правілы бяспекі і ў яго на вачах скандуюць "Усе на дарогу", — звяртаецца Чамаданава да ўдзельнікаў пратэстаў.

Яна заклікала бацькоў падумаць "пра гэта", калі ў іх з'явіцца жаданне "ўзяць дзіця" проста пагуляць"па праезнай частцы праспектаў".

Пытанне прававога нігілізму і дэфолту даволі часта гучыць апошнім часам у беларускім грамадстве. Прычым абвінавачванні чуваць з абодвух бакоў. У прыватнасці, 10 верасня падчас прадстаўлення новага генпракурора Андрэя Шведа Аляксандр Лукашэнка адкрытытм тэкстам сказаў, што "часам не да законаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі