ДТЗ з удзелам маршруткі адбылося напярэдадні ўвечары ў Мінску — ёсць пацярпелыя
У выніку ДТЗ пацярпелі шэсць пасажыраў маршруткі / @gaiminsk
ДТЗ з удзелам маршрутнага таксі адбылося напярэдадні ўвечары ў Мінску, распавялі ў УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Аварыя адбылася на праспекце Машэрава на ўчастку ад вуліцы Багдановіча да вуліцы Крапоткіна. Наперадзе ехаў легкавы аўтамабіль Volkswagen. Ён спыніўся на светлафоры. Кіроўца маршрутнага таксі не паспеў зрэагаваць і ўрэзаўся ў Volkswagen.
Сутыкненне меркавана адбылося з-за невыканання дыстанцыі, распавёў інспектар ДПС Вячаслаў Яўланаў. У выніку аварыі пацярпелі шэсць чалавек — пасажыры маршруткі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.