Два наступныя нумары слуцкай газеты "Інфа-Кур’ер" не выйдуць

Рэдакцыя газеты "Інфа-Кур'ер" / kurjer.info
Рэдакцыя газеты "Інфа-Кур'ер" / kurjer.info

Два наступныя нумары слуцкай газеты "Інфа-Кур’ер" не выйдуць. Гаворка пра выпускі, запланаваныя на 23 і 30 сакавіка. Выданне спасылаецца на тэхнічныя прычыны.

Як распавядала Еўрарадыё, на мінулым тыдні ў рэдакцыі "Інфа-Кур'ера" адбыўся ператрус. Сілавікі канфіскавалі тэхніку і затрымалі трох супрацоўнікаў газеты.

Потым галоўнага рэдактара Сяргея Станкевіча і яго намесніка Алега Рубчэню асудзілі на 15 сутак, абвінаваціўшы ў "непадпарадкаванні пры затрыманні".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі