Два польскія салдаты былі параненыя мігрантамі на мяжы з Беларуссю
Польскі памежнік, ілюстрацыйнае фота
На мяжы з Беларуссю два польскія салдаты атрымалі раненні пры сутычках з мігрантамі, паведамляе Падляшскае аддзяленне памежнай службы Польшчы.
Параненых даставілі ў шпіталь.
Гэта не першы такі выпадак за апошнія дні. Як распавядала Еўрарадыё, тры дні таму на польскага памежніка напаў мігрант: праз агароджу ён ударыў вайскоўца нажом, прывязаным да палкі.
Памежная служба Польшчы заяўляе, што за апошнія два дні беларуска-польскую мяжу спрабавалі нелегальна перайсці больш за 300 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.