Два сантэхнікі ледзь не спалілі дзевяціпавярховік у Мінску (фота)

12 снежня каля 23.30 сталічныя ратавальнікі атрымалі звесткі пра пажар у сутарэннях дзевяціпавярховага жылога дома на вуліцы Ландэра. На месцы яны пабачылі адкрытае полымя на ўваходзе ў скляпенне.

Як паведамляе прэс-служба МНС, ратавальнікі эвакуявалі з дома 23 чалавек, у тым ліку траіх дзяцей. У службовым памяшканні ў сутарэнні дома ратавальнікі знайшлі двух непрытомных сантэхнікаў ЖРЭА. Мужчыны шпіталізаваныя ў лякарню.

Пажар удалося лакалізаваць за 20 хвілінаў, яшчэ праз паўгадзіны пажар быў ліквідаваны. У выніку пажару адбылося загаранне паперы, кардона і будаўнічага смецця на плошчы 7 кв.м.

Мяркуецца, што пажар узнік ад неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі