Дварковіч распавёў, калі Беларусь разлічыцца за расійскі газ

Дварковіч распавёў, калі Беларусь разлічыцца за расійскі газ

На працягу бліжэйшых двух тыдняў будзе вырашане пытанне з выплатай беларускай запазычанасці за расійскі газ. Пра такую заяву віцэ-прэм'ера Расіі Аркадзя Дварковіча паведамляе сайт rueconomics.ru. Чыноўнік удакладніў, што кансультацыі паміж бакамі яшчэ працягваюцца, але ўжо дасягнуты шэраг дамоўленасцяў, якія дазволяць пакрокава ўрэгуляваць пытанне.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што формула для разліку коштаў на газ для Беларусі не зменіцца. Цана па-ранейшаму будзе складаць 132 долары за 1000 кубаметраў паліва.

Раней у СМІ з'явілася заява міністра энергетыкі Расіі Аляксандра Новака, што падпісанне дакументаў аб цане на пастаўкі газу ў Беларусь чакаюцца ўжо ў лістападзе.

Як паведамлялася раней, афіцыйны Мінск плаціў па кошце не 132 долара, а каля 80, бо лічыў гэта больш справядлівым. У выніку расійскі бок заявіў, што ў Беларусі назапасілася запазычанасць. На сённяшні дзень, як паведамляецца, яна склала ўжо 340 мільёнаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі