Двое беларускіх баксёраў прэтэндуюць на тытулы чэмпіёнаў свету

Мінчукі Сяргей Гулякевіч і Юрый Раманаў могуць пазмагацца за найвышэйшыя ўзнагароды прафесійнага бокса ўжо ў жніўні. ФОТАРЭПАРТАЖ  Такога ў гісторыі беларускага прафесійнага бокса яшчэ не было. Сяргей Гулякевіч (58,9 кг) пазмагаецца за тытул чэмпіёна свету ў версіі IBF. Яго паядынак хутчэй за ўсё адбудзецца 8 жніўня. Сапернік - мексіканец Гуцьерас. Юрый Раманаў (61 кг) пазмагаецца за тытул WBC з венесуэльцам Фернандам Ангулам.
Абодва баксёры трэніруюцца ў мінскім спорткомплексе "Працоўныя рэзервы". Але прызнаюцца, што дасягнулі такіх неверагодных вышыняў без істотнай фінансавай дапамогі дзяржавы. Абодва карэнныя мінчукі.
У свеце бокса тытул чэмпіёна свету сярод прафесіяналаў лічыцца ў разы больш каштоўным за залаты алімпійскі медаль. 
Нягледзячы на свой зорны статус, і Гулякевіч, і Раманаў правялі першую ў сваёй кар'еры адкрытую трэніроўку на Бацькаўшчыне.


  































Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі