Двое дзяцей загінулі на пажары ў Гомельскай вобласці

У момант пажару дома была маці з чатырма дзецьмі, дваіх яна паспела вывесці / @skgovby
У момант пажару дома была маці з чатырма дзецьмі, дваіх яна паспела вывесці / @skgovby

Двое дзяцей — чатырохгадовая дзяўчынка і трохгадовы хлопчык — загінулі раніцай у панядзелак на пажары ў Гомельскай вобласці, паведамляюць у Следчым камітэце.  

Пажар здарыўся ў Жыткавічах. У той момант дома была маці з чатырма дзецьмі. Дваіх яна паспела вывесці да прыезду ратавальнікаў. Целы яшчэ дваіх знайшлі супрацоўнікі МНС падчас ліквідацыі пажару.

Следчыя пачалі праверку — спрабуюць высветліць абставіны і прычыны ўзгарання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі