Двух глуханямых асудзілі за выкраданне чалавека, разбой і вымагальніцтва

Двух глуханямых асудзілі за выкраданне чалавека, разбой і вымагальніцтва

У Мінску асудзілі двух глуханямых за выкраданне чалавека, разбой і вымагальніцтва. 

Абодва атрымалі па 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама яны павінныя заплаціць 8700 рублёў штрафу і кампенсацыю маральнай шкоды двум пацярпелым — 2900 і 6000 рублёў. Пра гэта паведамляе суд Заводскага раёна сталіцы.

Сёлета ў студзені абвінавачаныя завабілі пацярпелага ў гараж, з ужываннем гвалту змясцілі яго ў падвал і прымушалі прадаваць сувеніры. Грошы за атрыманы тавар яны бралі сабе. У тым жа месяцы яны збілі іншага чалавека, завезлі яго ў падвал і вымагалі грошы і маёмасць, забралі 650 рублёў і таксама прымусілі гандляваць сувенірамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі