Двух расіян — рабаўнікоў банкаў затрымалі ў Мінску

Двух расіян — рабаўнікоў банкаў затрымалі ў Мінску

У Мінску супрацоўнікі ГУБАЗіК разам з байцамі спецпадраздзялення "Алмаз" затрымалі двух расіян, інфармуе прэс-служба МУС. Падазраюць, што гэтыя мужчыны ўчынілі серыю нападаў на аддзяленні банкаў і касіраў у Расіі.

Спярша міліцыя атрымала паведамленне, што ў адным з райцэнтраў Гродзеншчыны з'явіліся два падазроныя мужчыны. Інфармацыя пра іх давала падставы думаць, што яны маюць дачыненне да незаконнай дзейнасці і спрабуюць схавацца.

Падчас парверкі стала зразумела, што гэта двое грамадзян Расіі — 41 і 37 гадоў. Мужчыны знаходзіліся ў міждзяржаўным вышуку за ўдзел у складзе злачыннай групы, якая ўчыніла серыю рабаванняў банкаўскіх аддзяленняў на тэрыторыі Варонежскай вобласці Расіі.

Па словах начальніка аддзела ГУБАЗіК МУС Аляксея Барысёнка, фігуранты стараліся схавацца: пастаянна мянялі месца жыхарства, канспіраваліся пры выкарыстанні сродкаў сувязі. Пры гэтым праваахоўнікі не выключалі, што "гастралёры" могуць пачаць нападаць на банкі ў Беларусі. Таксама выявілася, што расіяне вывучалі магчымасць вырабу фальшывых украінскіх пашпартоў для далейшага пераезду праз Украіну ў Еўрасаюз.

Некалькі разоў мужчыны прыязджалі ў Мінск. Падчас чарговага такога прыезду 26 чэрвеня іх затрымалі ў сталічным мікрараёне Серабранка.

Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама. Пра іх затрыманне беларускія міліцыянты паведамілі расійскім калегам, пачаўся працэс выдачы фігурантаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі