Дыджэя сталічнага клуба затрымалі за гандаль трамадолам

Дыджэя сталічнага клуба затрымалі за гандаль трамадолам

25-гадовы дыджэй сталічнага клуба затрыманы за распаўсюд наркотычных сродкаў — ён гандляваў трамадолам, абязбольным сродкам, які мае ў сваім складзе псіхатропныя рэчывы. Хлопец папаўся міліцыі падчас рэйду па месцах масавага адпачынку моладзі — дыскатэках, барах, гульнявых клубах.

Разам з ім затрымалі і 20-гадовую пакупніцу псіхатропа, у якой канфіскавалі пяць таблетак трамадола. На абодвух завялі крымінальную справу, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Фота: tverweek.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі