"Дынама-Мінск" прайграла "Ак Барсу" ў забітай дашчэнту "Мінск-Арэне"

Заўзятары "Дынама" на "Мінск-Арэне" / t.me/hcdinamoby
Заўзятары "Дынама" на "Мінск-Арэне" / t.me/hcdinamoby

6 кастрычніка "Дынама-Мінск" прымала ў чэмпіянаце КХЛ лідара Усходняй канферэнцыі — казанскі "Ак Барс". Да таго "зубры" пяць матчаў запар сыходзілі з пляцоўкі з ачкамі, што нават дазволіла ім вярнуцца ў зону плэй-оф у турнірнай табліцы. Усе квіткі на гульню былі прададзеныя, на "Мінск-Арэну" прыйшлі 15 тысяч 86 гледачоў!

Першы перыяд не прынёс закінутых шайбаў, хаця каманды і гулялі вельмі жыва. "Ак Барс" атакаваў больш і ў самым пачатку другога перыяду адкрыў лік. Не прымусіла сябе чакаць і другая шайба ў вароты "Дынама". Але яшчэ да другога перапынку Парэ скараціў разрыў.

"Динамо-Минск" проиграло "Ак Барсу" в забитой до отказа "Минск-Арене"
"Дынама" — "Ак Барс" / t.me/hcdinamoby

Але казанцы не выпусцілі ініцыятыву і ў трэцім перыядзе яшчэ двойчы засмуцілі заўзятараў "Дынама". "Зуброў" хапіла на тое, каб пляснуць дзвярыма і адыграць адну шайбу за 1:17 да фінальнай сірэны, закінуў Пулкінен. Гульня скончылася з лікам 2:4 на карысць гасцей.

Гэтым матчам "Дынама-Мінск" заканчвае хатнюю серыю. Тры наступныя гульні "зубры" правядуць на выездзе — супраць "Дынама-Рыга" (9 кастрычніка), "Ёкерыта" (11 кастрычніка) і "Віцязя" (13 кастрычніка).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі